Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Старшыні Упраўлення мусульман Каўказа
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Старшыні Упраўлення мусульман Каўказа, Старшыні Кансультатыўнага савета мусульман СНД Шэйх-уль-ісламу Алахшукюру Паша-задэ з нагоды пачатку работы міжнароднай канферэнцыі "Мусульмане СНД за мір і стабільнае развіццё".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў наш няпросты час пытанні ўмацавання традыцыйных каштоўнасцей, сцвярджэння грамадзянскай згоды набываюць усё большую актуальнасць. Канструктыўны міжканфесіянальны дыялог садзейнічае з'яднанню міжнароднай супольнасці, аб'яднанню краін і народаў на прынцыпах міралюбнасці і добрасуседства.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што канферэнцыя ўнясе пасільны ўклад у справу актывізацыі канструктыўнага супрацоўніцтва рэлігійных арганізацый краін Садружнасці, умацавання духоўных сувязей і паглыблення ўзаемаразумення паміж паслядоўнікамі розных канфесій на прасторы СНД.