Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Папу Рымскаму Францыску

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Папу Рымскаму Францыску з выбраннем Прадстаяцелем Рымска-каталіцкай царквы.

    "Усё сваё жыццё вы прысвяцілі Богу і людзям, няспынна прапаведуючы Евангелле і выхоўваючы ў сэрцах павагу да высокіх духоўных ідэалаў. Цяпер Гасподзь заклікаў вас як вопытнага пастыра і тэолага весці ладдзю Святога Пятра па бушуючаму мору сучаснасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Місія Пантыфіка - гэта таксама місія нястомнага пілігрыма, які нясе свету святло надзеі, умацоўвае веру і любоў. Упэўнены, што на гэтай адказнай пасадзе вы будзеце і ў далейшым непахісна абвяшчаць непарушныя хрысціянскія прынцыпы, якія складаюць маральную аснову чалавечай цывілізацыі, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Выказваю надзею, што добрыя адносіны, якія склаліся паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам, умацуюцца ў час Вашага Пантыфікату. Мы будзем рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе адносіны паміж праваслаўнымі і католікамі напоўнены духам узаемаразумення і супрацоўніцтва".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Папу Рымскаму Францыску здароўя, мудрасці і дапамогі Божай у цяжкім першаапостальскім служэнні.