Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народнай артыстцы Расіі Марыі Пахоменка з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народнай артыстцы Расіі Марыі Пахоменка з нагоды юбілею.

    "У Беларусі па праву ганарацца Вамі - нашай выдатнай зямлячкай і цудоўнай спявачкай, чые пяшчотныя, лірычныя песні блізкія і зразумелыя людзям розных пакаленняў, - адзначаецца ў віншаванні. - Ваша мастацтва - гэта неацэнны ўклад у развіццё дружбы і культурных сувязей брацкіх народаў нашых краін".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў артыстцы здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.