Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне губернатару Курскай вобласці Аляксандру Міхайлаву
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне губернатару Курскай вобласці Аляксандру Міхайлаву ў сувязі з 70-й гадавінай перамогі ў Курскай бітве.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што святкаванне гэтага юбілею ўмацуе глыбокія традыцыі дружбы і ўзаемаразумення беларусаў і расіян, паслужыць яркім прыкладам доблесці, гонару і любові да Айчыны.