Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні з нагоды Дня Перамогі
Напярэдадні святкавання гадавіны Перамогі ў
Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, выдатным дзяржаўным дзеячам і
кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.
"Подзвіг удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія атрымалі перамогу ў жорсткай схватцы з фашызмам, служыць яскравым прыкладам выключнай стойкасці, духоўнага адзінства і гістарычнай еднасці нашых брацкіх народаў. Перакананы, што ўсебаковае развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва і ў далейшым будзе садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму працвітанню Беларусі і Расіі, умацаванню аўтарытэту нашых краін на міжнароднай арэне, дасць магчымасць упэўнена процістаяць глабальным выклікам сучаснасці", - гаворыцца ў віншавальным пасланні Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.
Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Рэспублікі Арменія Сержу Саргсяну, Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі, Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву, Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Мікалаю Цімофці, Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Ісламу Карымаву і выконваючаму абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандру Турчынаву.
Акрамя таго, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў Старшыню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, Старшыню Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём Перамогі Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргею Іванову, Мэру Масквы Сяргею Сабяніну, Міністру замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргею Лаўрову, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаю Бардзюжу.