Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка Васіля Бялова

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Бялова накіраваў спачуванні яго родным, сябрам і калегам.

    "Мы ведалі і цанілі Васіля Бялова не толькі як цудоўнага майстра слова, але і як гарачага прыхільніка ідэй славянскага адзінства, які нямала зрабіў для ўмацавання дружбы нашых брацкіх народаў. Яго смерць - незаменная страта для ўсіх беларусаў", - гаворыцца ў спачуванні.