Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка Барыса Васільева
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю пісьменніка лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Барыса Васільева накіраваў спачуванні яго родным, блізкім і калегам.
"Мы высока цанілі Барыса Васільева - выдатнага майстра савецкай і рускай літаратуры, чыя творчасць духоўна ўзвышала і рабіла больш высакароднымі людзей, садзейнічала ўмацаванню дружбы паміж брацкімі народамі. Яго кнігі заўсёды будуць з намі як крыніца духоўнасці і дабра", - гаворыцца ў спачуванні.