Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Эдуарда Хіля
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Эдуарда Хіля накіраваў спачуванні яго жонцы Зоі Хіль, родным і блізкім.
"Творчасць Эдуарда Анатольевіча - гэта цэлая эпоха ў развіцці савецкай і расійскай эстрады. Песні Эдуарда Хіля, любімыя не адным пакаленнем слухачоў, сталі сапраўды залатымі шлягерамі, заўсёды дарылі людзям радасць і добры настрой", - гаворыцца ў спачуванні.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, на беларускай зямлі Эдуарда Хіля высока цанілі за выдатны талент і адданасць мастацтву.