Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Аляксея Германа

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Аляксея Германа накіраваў спачуванні яго родным, блізкім і калегам.

    "Творчасць Аляксея Германа пакінула яркі след у гісторыі сучаснага кінематографа. Ён быў цудоўным рэжысёрам, фільмы якога адлюстроўвалі праўду жыцця, сапраўднасць чалавечых адносін. Невыпадкова кожная яго карціна была культурнай падзеяй і заваёўвала вялікую народную любоў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "У нашай краіне Аляксея Юр'евіча ведалі і высока цанілі за талент, моцны характар і адданасць мастацтву. Яго смерць болем адгукнулася ў сэрцах многіх тысяч беларусаў", - гаворыцца ў спачуванні.