Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю акадэміка Расійскай акадэміі навук Гурыя Марчука

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю акадэміка Расійскай акадэміі навук Гурыя Марчука накіраваў спачуванні родным, блізкім і калегам вучонага.

    "У Беларусі ведалі і высока цанілі Гурыя Іванавіча як таленавітага даследчыка і кіраўніка Акадэміі навук СССР, які ўнёс вялікі ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх вучоных", - гаворыцца ў спачуванні.