Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю акадэміка НАН Беларусі Міхаіла Высоцкага

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выдатнага вучонага і канструктара, грамадскага дзеяча, Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага накіраваў спачуванні яго жонцы, родным, блізкім і калегам.

    Як адзначаецца ў спачуванні, Міхаіл Высоцкі заслужыў прызнанне і аўтарытэт не толькі як таленавіты даследчык і кіраўнік, але і як сумленны, прынцыповы і справядлівы чалавек. Яго адыход з жыцця - гэта незаменная страта для беларускай навукі.