Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні сям'і Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса накіраваў спачуванні яго сям'і, брату, губернатару штата Барынас Адану Чавесу, віцэ-прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура, старшыні Нацыянальнай асамблеі Дзіясдаду Кабелья і ўсяму венесуэльскаму народу.
"З надзвычай глыбокім смуткам успрыняў паведамленне аб смерці майго Сябра і Брата, - гаворыцца ў спачуванні Нікаласу Мадура. - Уга Чавес назаўжды ўвайшоў у гісторыю як палымяны патрыёт, які прысвяціў сваё жыццё адданаму служэнню Радзіме і ідэалам Баліварыянскай рэвалюцыі".
"Дзякуючы паслядоўнай і выніковай дзейнасці Уга Чавеса на міжнароднай арэне для ўсіх нас і сусветнай супольнасці яго выключна Вялікая Асоба застанецца ў памяці як прыклад нязломнага і сумленнага чалавека, сапраўднага народнага Прэзідэнта і нацыянальнага Лідара, які будзе яркім узорам для будучых пакаленняў", - адзначаецца ў спачуванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў перакананне, што справа жыцця Уга Чавеса - Баліварыянская рэвалюцыя ў Венесуэле і інтэграцыйныя працэсы ў Лацінскай Амерыцы з актыўным удзелам Венесуэлы - будзе паспяхова прадоўжана.
"У Беларусі вельмі высока цэняць выключныя намаганні і значны ўклад Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў развіццё двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі. Яго светлае імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю станаўлення беларуска-венесуэльскага стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
У спачуванні старшыні Нацыянальнай асамблеі Дзіясдаду Кабелья адзначаецца, што ў Беларусі і ва ўсім свеце венесуэльскага лідара ведалі і паважалі як выдатнага палітыка, самаахвярна адданага Айчыне патрыёта, прынцыповага кіраўніка дзяржавы, які паслядоўна абараняў яго свабоду і суверэнітэт, быў лакаматывам інтэграцыйных працэсаў у Лацінскай Амерыцы. "Дзякуючы намаганням Уга Чавеса Венесуэла дасягнула несумненных поспехаў у справе паступальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэння ўзроўню жыцця кожнага венесуэльца", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Я ганаруся тым, што разам з Уга Чавесам мы стварылі надзейны падмурак для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Венесуэлай на карысць дабрабыту і працвітання нашых народаў. Ваша краіна і надалей можа разлічваць на дапамогу брацкай Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Глыбокія спачуванні Прэзідэнт Беларусі накіраваў брату Уга Чавеса, губернатару штата Барынас Адану Чавесу. "Мы з Уга былі адзін аднаму названымі братамі, надзейнымі саюзнікамі і вернымі сябрамі, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Таму я падзяляю Ваша гора як асабістую страту. І абяцаю, што ўсё тое, што мы разам задумалі дзеля шчасця і дабрабыту беларускага і венесуэльскага народаў, будзе абавязкова ажыццёўлена".