Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Юрыя Якаўлева
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Юрыя Якаўлева ў сувязі са смерцю артыста.
"На беларускай зямлі Юрыя Васільевіча высока цанілі як чалавека
вялікага таленту і цудоўнай душы, чыя творчая дзейнасць садзейнічала сцвярджэнню
ў грамадстве маральных і эстэтычных ідэалаў, умацаванню дружбы і культурных
сувязей паміж нашымі брацкімі народамі. Яго адыход з жыцця - гэта незаменная
страта для мастацтва і для ўсіх нас", - гаворыцца ў спачуванні.