Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Анатоля Кузняцова
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Анатоля Кузняцова накіраваў спачуванне яго родным і блізкім.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Анатоля Кузняцова па праву можна аднесці да той плеяды зорак савецкага і расійскага кіно, чыя творчасць карысталася сапраўды ўсенародным прызнаннем і любоўю. "Створаныя ім яркія вобразы мужных, моцных духам людзей, такіх як чырвонаармеец Фёдар Сухаў з легендарнага "Белага сонца пустыні", служаць узорам чэсці і вернасці абавязку для гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў спачуванні.
"Мы ведалі і паважалі Анатоля Барысавіча як цудоўнага акцёра, чыя дзейнасць садзейнічала сцвярджэнню ў мастацтве высокіх гуманістычных і маральных ідэалаў і ўмацоўвала дружбу паміж нашымі брацкімі народамі. Светлая памяць пра Анатоля Барысавіча Кузняцова назаўсёды захаваецца ў сэрцах беларусаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.