Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу
Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Украіны Віктару
Януковічу ў сувязі з гібеллю людзей у выніку масавых беспарадкаў у Кіеве.
"Беларусь заўсёды асуджала проціпраўныя дзеянні ўдзельнікаў палітычных канфліктаў і неканстытуцыйныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў, якія непазбежна прыводзяць да эскалацыі насілля", - гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінуўшых і пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.