Прывітанне ўдзельнікам ХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

    Удзельнікам ХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з адкрыццём ХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

    Ва ўсе часы кніга мела асаблівае значэнне ў жыцці чалавека. Яна натхняла, дарыла надзею, была важнейшай крыніцай ведаў, вучыла дабру і выхоўвала лепшыя маральныя якасці. І сёння, у век высокіх тэхналогій, кніга застаецца для нас настаўнікам і надзейным дарадчыкам, аказвае неацэнную дапамогу ў працы і суправаджае ў вольны час.

    За апошнія два дзесяцігоддзі айчынная кніжная справа атрымала значнае развіццё. Беларускія выданні прыцягваюць багаццем тэматыкі, жанравай разнастайнасцю і арыгінальнасцю афармлення. На паліцах магазінаў шырока прадстаўлены і творы класікаў, і работы нашых сучаснікаў.

    Упэўнены, што міжнародная выстаўка-кірмаш у Год гасціннасці адкрые новыя перспектывы культурнага і дзелавога супрацоўніцтва, стане надзейным арыенцірам на кніжным рынку.

    Жадаю ўдзельнікам кірмашу паспяховай работы і незабыўных уражанняў. А ўсім аматарам кнігі - цікавых адкрыццяў.

    Аляксандр Лукашэнка