Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VII Форуму еўрапейскіх і азіяцкіх медыя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VII Форуму еўрапейскіх і азіяцкіх медыя.
"Глыбока сімвалічна, што ваша мерапрыемства, прысвечанае інтэграцыйным працэсам на постсавецкай прасторы, праводзіцца менавіта ў Беларусі, якая зарэкамендавала сябе як найбольш актыўны ініцыятар збліжэння і ўсебаковага супрацоўніцтва нашых народаў", - гаворыцца ў прывітанні.
Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусь адыгрывае ролю генератара ў пашырэнні маштабнай стратэгіі разнаскораснай інтэграцыі, пачынаючы з фарміравання СНД, а затым стварэння АДКБ, ЕўрАзЭС, Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, эфектыўнасць інтэграцыйных працэсаў непасрэдна залежыць ад палітычнай волі кіраўніцтва дзяржаў і канструктыўнай пазіцыі іх грамадзян. Таму такая важная ў гэтай справе роля сродкаў масавай інфармацыі, якія сумленна і аб'ектыўна адлюстроўваюць рэальныя працэсы і фарміруюць грамадскую думку.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што форум прадастаўляе добрую магчымасць для сустрэчы журналісцкай супольнасці, дыялогу, абмену думкамі і вопытам. "Упэўнены, што гэта будзе садзейнічаць з'яўленню на практыцы новых творчых ідэй і далейшаму развіццю супрацоўніцтва сродкаў масавай інфармацыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам форуму плённай работы, здароўя і поспехаў.