Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучага: мадэлі новай эпохі".

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, за час сваёй работы медыяфорум стаў аўтарытэтнай дыялогавай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў геапалітыкі, грамадскага жыцця, развіцця сродкаў масавай інфармацыі. З году ў год гэты форум уносіць важкі ўклад у захаванне міжнацыянальнага міру і згоды.

    "Сёння, як ніколі, вялікая роля масмедыя ў садзейнічанні развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы на прынцыпах павагі і супрацоўніцтва. Упэўнены, што гэты медыяфорум дапаможа прадстаўнікам журналісцкай і экспертнай супольнасці выйсці на новы ўзровень прафесійнага ўзаемадзеяння і будзе садзейнічаць умацаванню даверу паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў прывітанні.

    Прэзідэнт пажадаў удзельнікам форуму жывых, цікавых дыскусій, прагрэсіўных ідэй і творчых поспехаў.