Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VII Беларускага інвестыцыйнага форуму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VII Беларускага інвестыцыйнага форуму.

    "Развіццё партнёрскіх адносін з замежным бізнесам - важны напрамак эканамічнай палітыкі Беларусі. Таму мы запрасілі прадстаўнікоў дзелавой эліты практычна з усіх рэгіёнаў свету. Лічу, што тут створана аўтарытэтная экспертная пляцоўка для абмеркавання стратэгічных і аператыўных пытанняў вядзення бізнесу, - гаворыцца ў прывітанні. - Мы чакаем ад удзельнікаў форуму адкрытай размовы і канкрэтных захадаў адносна прапанаваных інвестыцыйных праектаў, гэтак жа як і бачання праблем, з якімі яны, магчыма, ужо сутыкнуліся пры рэалізацыі сваіх бізнес-планаў у нашай краіне".

    "Са свайго боку мы гарантуем інвестарам самыя лепшыя ўмовы для вядзення бізнесу. У нас эканоміка, якая дынамічна развіваецца, спрыяльны інвестыцыйны і падатковы клімат, добрая інфраструктура, надзейная абарона і шэраг прэферэнцый", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

    "Новыя перспектывы для дзелавога супрацоўнцітва адкрываюцца ў сувязі са стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. І самае галоўнае - у цэнтры Еўропы жыве таленавіты, працавіты і гасцінны беларускі народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.