Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам сёмай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам сёмай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі.

    "Саюзніцкія адносіны дзвюх краін сёння выйшлі на якасна новы ўзровень, які адкрывае шырокія перспектывы для ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў прывітанні. - Вялікую ролю ў збліжэнні нашых пазіцый, стварэнні атмасферы даверу адзін да аднаго адыграла народная дыпламатыя, у тым ліку рэгулярныя сустрэчы прадстаўнікоў пародненых гарадоў. Менавіта ў час такіх форумаў з асаблівай сілай праяўляецца брацтва беларускага і рускага народаў, іх імкненне да адзінства і непарушная вера ў дастойную будучыню".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэты форум не толькі надасць дадатковы імпульс развіццю дзелавых, культурных, сяброўскіх сувязей паміж рэгіёнамі, але і з'явіцца каталізатарам далейшай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.