Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднага эканамічнага форуму дзяржаў - удзельніц СНД

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднага эканамічнага форуму дзяржаў - удзельніц СНД "Выклікі сучаснасці і перспектывы развіцця інтэграцыі на прасторы Садружнасці".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты форум зарэкамендаваў сябе як пляцоўка канструктыўнага ўзаемадзеяння кіраўнікоў і спецыялістаў важнейшых сфер эканамічнага развіцця. У зоне яго ўвагі знаходзяцца самыя важныя і надзённыя пытанні далейшай эвалюцыі інтэграцыйных адносін на постсавецкай прасторы, сярод якіх развіццё зоны свабоднага гандлю, прыцягненне інвестыцый, фарміраванне ўстойлівых фінансавых рынкаў.

    "Гэта ўнікальная платформа для правядзення дыялогу па пераадоленню бар'ераў на шляху эканамічнай інтэграцыі на еўразійскай прасторы, абмеркавання перспектыўных праектаў прамысловай кааперацыі", - гаворыцца ў прывітанні.

    "У год свайго старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспубліка Беларусь будзе імкнуцца аб'яднаць намаганні ўсіх бакоў па паглыбленню ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, міжгаліновай і вытворчай кааперацыі, павышэнню даступнасці экалагічных тэхналогій у дзяржавах - удзельніцах СНД у мэтах надання дадатковых імпульсаў росту нацыянальных эканомік і патэнцыялу Садружнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

    У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка чакае ад удзельнікаў форуму канструктыўнага абмеркавання планаў і перспектыў эканамічнага ўзаемадзеяння, вылучэння цікавых ідэй па рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах эканомікі.

    "Упэўнены, што прынятыя на форуме рашэнні і рэкамендацыі будуць накіраваны на рост узаемаразумення і павышэнне дабрабыту нашых народаў", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.