Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ІІ Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ІІ Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае".

    "У нашай краіне беражліва захоўваюць і развіваюць традыцыі класічнай музыкі, якая з'яўляецца адной з асноў духоўнасці і культуры народа. І таму не выпадкова, што такая цудоўная акцыя, як Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае", праходзіць менавіта ў Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сёлетні фестываль - адна са знакавых падзей культурнага жыцця Беларусі, якая будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва музыкантаў розных краін.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам і гасцям фестывалю здароўя, новых поспехаў, шчасця і добрага настрою.