Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам фестывалю "Факел"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам V карпаратыўнага фестывалю "Факел" самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў даччыных таварыстваў і арганізацый ААТ "Газпрам" з нагоды адкрыцця заключных мерапрыемстваў фестывалю.

    "Правядзенне такой маштабнай акцыі, што садзейнічае развіццю аматарскага мастацтва, павінна стаць для ўсіх прадстаўнікоў дзелавых колаў прыкладам клопату аб тых, у кім ёсць іскра таленту", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

    Паводле слоў Прэзідэнта, той факт, што ў бягучым годзе сталіцай гэтага свята стаў Віцебск, адзін з прызнаных цэнтраў славянскай культуры, з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем духоўнага адзінства і непарушнасці саюза народаў Беларусі і Расіі. "Няхай гэты фестываль падорыць усім нам шмат творчых адкрыццяў, паслужыць далейшаму ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва брацкіх краін", - пажадаў Кіраўнік дзяржавы.