Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам этапу Кубка свету па самба

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам этапу Кубка свету "Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    "Гэтыя прэстыжныя спаборніцтвы як адзін з этапаў Кубка свету традыцыйна збіраюць у Мінску мацнейшых спартсменаў з многіх дзяржаў", – гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што цяперашні чэмпіянат адкрые нямала новых імён, а Беларусь чарговы раз пацвердзіць сваю рэпутацыю надзейнага партнёра міжнароднага спартыўнага руху.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім спартсменам удачы і прыгожых перамог.