Прывітанне дэлегатам і гасцям XXXV з'езда Саюза камуністычных партый

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і гасцям XXXV з'езда Саюза камуністычных партый.

    "Сёння вашы партыі па-ранейшаму адстойваюць ідэю сацыялістычнага развіцця, абараняюць правы і інтарэсы простага чалавека, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што вашы намаганні будуць і ў далейшым накіраваны на барацьбу за справядлівасць і роўнасць магчымасцей, мірнае жыццё, права нацый на самавызначэнне".