Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся віншавальнымі пасланнямі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальную тэлеграму Старшыні КНР Сі Цзіньпіну ў сувязі з паспяхова праведзеным запускам з кітайскага касмадрома "Січан" спадарожніка "Белінтэрсат-1".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што запуск спадарожніка з'яўляецца важнай падзеяй і вынікам шматгадовага супрацоўніцтва дзвюх краін, якое мае ўсёабдымны стратэгічны характар. "Выведзены на арбіту кітайскім ракетаносцам спадарожнік стаў ключавым элементам нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Праект мае высокую інавацыйную, эканамічную, сацыяльную і палітычную значнасць для нашай краіны".
На думку Прэзідэнта Беларусі, запуск спадарожніка, які з нецярпеннем чакалі як у Кітаі, так і ў Беларусі, наглядна дэманструе дасягненні кітайскай навукі і тэхнікі ў галіне асваення космасу.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшая сумесная работа па развіцці касмічных тэхналогій дасць магчымасць Беларусі і Кітаю пашырыць магчымасці ў сферы тэлекамунікацыйных паслуг.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Старшыню КНР з гэтай важнай падзеяй. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа пажадаў кітайскім вучоным, спецыялістам у галіне касмічных тэхналогій і сістэм сувязі новых адкрыццяў і далейшых поспехаў на карысць ўсяго чалавецтва.
У сваю чаргу Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў у адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь віншавальную тэлеграму, у якой выказаў шчырыя віншаванні з нагоды паспяховага сумеснага запуску спадарожніка сувязі "Белінтэрсат-1".
"Праект спадарожніка сувязі "Белінтэрсат-1" з'яўляецца важным увасабленнем беларуска-кітайскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама важным вынікам беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў галіне развіцця космасу", - падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён выказаў упэўненасць, што гэты спадарожнік акажа садзейнічанне развіццю беларускай эканомікі, росту народнага дабрабыту і грамадскаму прагрэсу.
Старшыня КНР запэўніў, што кітайскі бок будзе і ў далейшым прыкладаць сумесныя намаганні, накіраваныя на ўмацаванне інавацыйнага супрацоўніцтва, бесперапынна развіваць беларуска-кітайскія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на карысць дзвюх краін і народаў.