Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю вядучым СМІ Кітая

    Беларусь апошнім часам ні з адной краінай не рухаецца наперад у двухбаковых адносінах так хутка, як з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня ў інтэрв'ю вядучым СМІ Кітая, прымеркаваным да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.

    Свае пытанні Прэзідэнту задавалі прадстаўнікі інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа", Цэнтральнага тэлебачання (ССТV), газеты "Жэньмінь жыбаа", Міжнароднага радыё КНР.

    У інтэрв'ю быў закрануты шырокі спектр тэм двухбаковых адносін - палітычных, гандлёва-эканамічных, культурных і гуманітарных. Журналістаў цікавіла беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, прагноз адносна сітуацыі ў свеце ў 2012 годзе, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў кантэксце Адзінай эканамічнай прасторы.

    "У нас няма закрытых тэм: пачынаючы ад продажу ў вас калійных угнаенняў да стварэння касмічнага спадарожніка для Кітая. Спектр вялікі, па ўсіх напрамках мы ўжо ведаем, як і што рабіць", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.