Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю для тэлепраграмы "Шустэр Live"
Зробленыя 23 сакавіка ў час сустрэчы з прэсай заявы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі выклікалі вялікі інтарэс ва Украіне. Таму Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з самых папулярных украінскіх тэлепраграм "Шустэр Live", папрасіў Кіраўніка беларускай дзяржавы аб інтэрв'ю. Прэзідэнт адкрыта выказаў сваю пазіцыю па самых актуальных пытаннях.
