Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці 20 красавіка рэспубліканскі суботнік
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даручыў Ураду, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам арганізаваць правядзенне на добраахвотнай аснове 20 красавіка рэспубліканскага суботніка.
Суботнік можа прайсці як на рабочых месцах, так і на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў ходзе падрыхтоўкі дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Палавіна сродкаў, заробленых у час суботніка, будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенні ў 2013 годзе Года беражлівасці. Яшчэ 50% сродкаў пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.