Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам будаўніцтва аквапарку ў Мінску
- 5
Мінскі аквапарк пачне работу 1 мая 2014 года. Аб гэтым Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку далажыў Старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька ў час наведвання аквапарку, які будуецца.
Да канца гэтага года поўнасцю завершацца будаўніча-мантажныя работы і аб'ект пяройдзе ў тэставы рэжым. Цяпер будаўнічая гатоўнасць аквапарку складае 72 працэнты. Паводле слоў сталічнага граданачальніка, ужо закуплена ўсё неабходнае абсталяванне для аквапарку, на працягу жніўня яно будзе зманціравана.
Мікалай Ладуцька адзначыў, што ў краіне шмат аб'ектаў праектуюцца і будуюцца сіламі беларускіх спецыялістаў. За 15 гадоў у Беларусі напрацаваны вельмі багаты вопыт. "Мінскі аквапарк з'яўляецца адным з такіх аб'ектаў, мы яго праектавалі самі з нуля. Па наборы функцый, маштабнасці ён з'яўляецца пятым у Еўропе. І, вядома, гэта ўнікальны аб'ект для краіны", - сказаў Старшыня Мінгарвыканкама.
Ён адзначыў, што першапачатковы праект быў крыху зменены. Так, з'явіцца адкрытая аквазона, павялічыцца колькасць водных атракцыёнаў, басейнаў. Усяго ў аквапарку будзе размешчана 11 асноўных водных горак, не ўлічваючы дзіцячыя, 2 дзіцячыя забаўляльныя комплексы - 1 унутры і 1 звонку. Дзве горкі маюць экстрэмальнасць 8 балаў, дзве - 7 балаў (па 10-бальнай сістэме). Працягласць самай доўгай горкі складае больш як 200 м, вышыня - 20 м. У аквапарку будзе 11 басейнаў, 5 джакузі.
У летні час аквапарк змогуць наведваць да 2 тыс. чалавек адначасова, у зімовы - больш як 1,6 тыс. Паслугамі аквапарку могуць скарыстацца і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Побач з аквапаркам размесціцца гасцінічны комплекс, у склад якога ўвойдуць гасцініца эканомкласа і восем катэджаў. Аквапарк з прылеглымі тэрыторыямі займае 38 га.
Мінскія ўлады прапанавалі даць аквапарку назву "Купалле". Аднак Аляксандр Лукашэнка не падтрымаў гэту ідэю, адзначыўшы, што над назвай яшчэ трэба падумаць.
Кіраўнік дзяржавы агледзеў будынак аквапарку, які будуецца, і выказаў шэраг крытычных заўваг адносна якасці аддзелкі. Ён прапанаваў рабочай групе па праблемных пытаннях будаўнічай галіны выслухаць меркаванне і саміх будаўнікоў. "Таму што мы слухаем толькі начальнікаў: "Не хочуць працаваць, будаўнікі разгільдзяі, такія, сякія". Пагаварыце. Калі прафсаюзы могуць штосьці сказаць, няхай скажуць, няхай самі людзі на будоўлях скажуць, чаго ім не хапае для нармальнай работы".
Прэзідэнту далажылі таксама аб ходзе будаўніцтва іншых спартыўных, культурна-забаўляльных збудаванняў у беларускай сталіцы. У прыватнасці, размова зайшла аб рэканструкцыі стадыёна "Дынама". Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, ужо праведзены другі конкурс па выбары канцэпцыі рэканструкцыі. Гэта канцэпцыя распрацавана нямецкай кампаніяй, якая ўжо не адзін год працуе на рынку гэтых паслуг у Еўропе. "Мы сёння дакладна ўяўляем, што мы будзем будаваць. Усе планіровачныя рашэнні поўнасцю ясныя", - адзначыў Старшыня Мінгарвыканкама.
Цяпер працэс знаходзіцца на стадыі распрацоўкі архітэктурнага праекта, пры гэтым плануецца, што частку работ выканаюць айчынныя праекціроўшчыкі. Мікалай Ладуцька адзначыў, што пачаць будаўнічыя работы можна праз чатыры месяцы, але тады давядзецца працаваць ва ўмовах паралельнага праектавання. Другі варыянт - пачакаць яшчэ некалькі месяцаў, калі будзе поўнасцю гатовы архітэктурны праект і зроблены канчатковы разлік.
"Будаваць будзем неадкладна. Па вашых разліках, я так разумею, мы пачнём будаваць толькі праз год, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Неадкладна праектуйце і будуйце аб'ект, наколькі гэта магчыма. Трэба аператыўна арганізаваць падрыхтоўку праекта, нават калі гэта будзе па частках, і пачынаць будаваць".
Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас далажыў, што кошт рэканструкцыі стадыёна, зыходзячы з таго, што ён будзе разлічаны на 40 тыс. глядацкіх месц, складзе 180-190 млн. еўра.
Акрамя таго, Прэзідэнту даложана аб ходзе будаўніцтва культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна". Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, на гэтым аб'екце выканана ўжо 85 працэнтаў будаўніча-мантажных работ. Праведзены тэндары і пастаўлена большая частка абсталявання. Адкрыццё "Чыжоўка-Арэны" плануецца прымеркаваць да 7 лістапада ў гэтым годзе.
Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на пытанні журналістаў, якія цікавіліся навядзеннем парадку ў будаўнічай галіне, сітуацыяй вакол былога супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна, распаўсюджвання ў рэгіёне віруса афрыканскай чумы свіней, перспектывамі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і падрыхтоўкай да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі.
Кіраўнік дзяржавы паабяцаў "прывесці да прытомнасці" будаўнічую галіну, у тым ліку карнымі мерамі. Паводле яго слоў, няма ніякіх сумненняў у тым, што гэту галіну ў Беларусі ўдасца аздаравіць. "Што датычыцца праблемы карумпіраванасці некаторых чыноўнікаў, а іх нямала, павінен сказаць, што ў свеце няма такога вопыту, каб цалкам зберагчы тую ці іншую галіну ад карупцыі. Але як бы тут ні выхваляліся некаторыя, хто нас крытыкуе ў Расіі, на Захадзе, у Амерыцы, ім далёка да таго ўзроўню барацьбы з карупцыяй, які існуе ў Беларусі", - адзначыў беларускі лідар.
"Гэта вельмі сур'ёзны працэс, і я пастаянна папярэджваю аб гэтым. Некаторыя не разумеюць. Не разумеюць - значыць, будзе пэўная адказнасць. Але пытанне не ў тым, каб пасадзіць. Пытанне ў аздараўленні ўсёй сістэмы", - лічыць Прэзідэнт.
"Будаўнічая галіна ў нас не проста хранічна хворая. У нас такая галіна, якой яна ўвогуле не павінна быць у нашым грамадстве і краіне. Таму як бы нехта хацеў гэтага або не, мы яе прывядзём да прытомнасці і аздаровім. Яна будзе працаваць у інтарэсах народа. Але цярпець скаргі ад людзей я як Прэзідэнт не буду, я абавязаны рэагаваць на грамадскую думку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што грамадзяне не патрабуюць ад будаўнікоў нічога звышнатуральнага, а толькі пабудаваць у тэрмін, якасна і за раней дагавораную цану. "Вось мы і патрабуем гэтага. Думаю, вельмі многія ўжо зразумелі, што жартаваць мы ні з кім не будзем. Узбуджана ўжо каля васьмі дзясяткаў крымінальных спраў толькі ў гэтай сферы. І мы пройдземся тут гусеніцамі самага цяжкага танка, пачынаючы ад чыноўнікаў УКБ, праз праекціроўшчыкаў і будаўнікоў. Мы выраўнуем гэта месца так, што народ да нас прэтэнзій мець не будзе. І гэта толькі пачатак", - папярэдзіў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Прэзідэнта, зменіцца падыход і да прыватных кампаній у будаўніцтве. Ён стане больш жорсткі: "Яны (прыватныя структуры) павінны разумець, што зарабілі свой адмоўны імідж. І мы ўсё больш будзем адмаўляцца ад прыватных забудоўшчыкаў і канцэнтравацца на буйных дзяржаўных будаўнічых кампаніях. Прыватнік атрымае падрад толькі тады, калі ён дакажа сваю кампетэнтнасць. Хочаш будаваць - калі ласка, але пакажы, дзе твая будаўнічая арганізацыя або, у крайнім выпадку, дзе твае грошы, за якія ты хочаш будаваць".
"Проста так, як гэта было раней, ужо не будзе. Бярэ зямлю, пляцоўку, потым перапрадае, не выходзіць на яе, а калі і выйшаў, то пачынае "даіць" людзей па поўнай, нічога не пабудаваўшы. Гэтага больш не будзе. А калі будзе, я прама і строга сказаў - усе сядуць у камеру. Будзем прымяняць карныя меры для таго, каб людзі на нас не крыўдзіліся", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Каменціруючы сітуацыю з афрыканскай чумой свіней, Аляксандр Лукашэнка заклікаў не рабіць з гэтых падзей катастрофы.
"Гэта бяда прыйшла да нас звонку. "Я не хачу тут нікога абвінавачваць. Вы ўжо ведаеце аб распаўсюджванні АЧС у суседзяў, ва Украіне і Расіі, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Але, адкуль ні прыйшла б гэта бяда, гэта сведчыць аб тым, што свет вельмі ўзаемаўвязаны, і што нам давядзецца з гэтым змагацца".
"Не бачу тут ніякай катастрофы, як гэта звычайна раскручваецца", - сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, нават заходнія эксперты прызналі, што ў Беларусі эфектыўна змагаюцца з гэтым захворваннем.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што вірус АЧС гіне пры тэмпературы 60 градусаў, таму для яго знішчэння дастаткова тэрмічнай апрацоўкі прадукцыі.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, ачагі захворвання вызначаны, вядзецца работа з насельніцтвам па іх лакалізацыі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтай сітуацыі найбольшую занепакоенасць выклікае сітуацыя з асабістымі падворкамі грамадзян. "На комплексах мы парадак навядзём, гэта прасцей, - сказаў Прэзідэнт. - Я папрасіў ужо, каб звярнуліся да людзей, калі такое здарылася, адправіць на забой дамашніх свіней. Або дзяржава забярэ і заплаціць, немалыя ж грошы плацяць, і ажыццявіць забой або вы самі, дома".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вядзецца работа і па прадухіленню распаўсюджвання віруса сярод дзікіх жывёл.
"Што датычыцца камбікармоў, то тут прасцей. Трэба карміць сваімі камбікармамі, а з дабаўкамі працаваць больш акуратна і правяраць", - сказаў Прэзідэнт.
"Вірус можна выявіць элементарна. Калі заражана жывёла, яна ніяк не можа трапіць на мясакамбінат, але нават калі не дай Бог нешта недзе прасачылася, то 60 градусаў - вы пад душ станавіцеся, вада часам больш гарачая - вірус гіне", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Трэба эфектыўна змагацца з гэтай заразай, хоць яна і не шкодная для чалавека, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Я не бачу тут асаблівых праблем, у гэтым напрамку мы вельмі жорстка дзейнічаем". Прэзідэнт адзначыў, што КДБ і Пракуратуры даручана ажыццяўляць нагляд за дзейнасцю ўсіх структур, пачынаючы з Урада і заканчваючы ветэрынарным урачом канкрэтнага ўчастка, назіраць, як яны дзейнічаюць у гэтай сітуацыі.
"А свініна - вы, па-мойму, яе ўжывалі і ўчора, і сёння, - сказаў Прэзідэнт, - Таму не перажывайце: елі шашлык са свініны і ешце. Толькі не купляйце мяса на вуліцы, лепш на рынку і ў магазінах".
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што сам аддае перавагу курынаму мясу і ялавічыне. "Але часам, і цяпер таксама ўжываю свініну. І не трэба думаць, што ў Прэзідэнта стаіць многа людзей і правярае кожны кавалак ежы. Нічога падобнага! На "Камароўцы", як і вы, асобныя прадукты закупляем", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Па просьбе журналістаў Прэзідэнт таксама расказаў аб перспектывах развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь разлічвае ў супрацоўніцтве з Кітаем прыцягнуць на сваю тэрыторыю высокатэхналагічныя кампаніі.
Самым важным сумесным праектам Аляксандр Лукашэнка назваў Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк. "Гэта будзе прамысловая зона, і там будуць сканцэнтраваны высокатэхналагічныя прадпрыемствы з усяго свету", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі востра стаіць пытанне аб неабходнасці развіцця менавіта сучасных высокатэхналагічных вытворчасцей, а не проста стварэння рабочых месц. "У нас высокага ўзроўню спецыялісты, адукацыя. Нам хацелася б, калі да нас нехта прыйдзе, а мы для гэтага прадастаўляем пэўныя льготы, каб яны прыйшлі з высокатэхналагічным прадуктам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як адзначыў Прэзідэнт, у далейшым прадукцыяй, вырабленай у тэхнапарку, плануецца гандляваць у тым ліку з Еўропай і Амерыкай, а таму трэба ствараць прадукт высокага ўзроўню. "Больш таго, аб гэтым сказаў Старшыня КНР Сі Цзіньпін на перагаворах, што тут гатовы распрацоўваць, праектаваць, ствараць і прадаваць тавары. Гэта значыць, арганізаваць поўны цыкл. І другое - гэта павінен быць высокатэхналагічны прадукт. Вось што нам патрэбна", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Спецыялісты прагназуюць, што гэта дасць прадукцыі прыкладна на $50 млрд. у год, якая пойдзе на экспарт. Гэта столькі, колькі мы сёння вырабляем і экспартуем. Тады мы ніякіх не будзем мець праблем з валютай. Таму нам вельмі патрэбны гэты тэхнапарк, каб прыцягнуць сюды інвестыцыі высокатэхналагічных кампаній і каб мы маглі ажыццявіць пэўны скачок на больш высокі ўзровень развіцця", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца нейкай насцярожанасці і крытыкі наконт будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, Аляксандр Лукашэнка звязаў гэта ў тым ліку з тым, што было шмат іншых прэтэндэнтаў на стварэнне ў сябе такога аб'екта: "І ўкраінцы, і расіяне, але нашы кітайскія сябры прынялі рашэнне будаваць у Беларусі. Гэта не толькі наша заслуга, хоць, калі б не было ўмоў, яны не пайшлі б. Гэта яшчэ і таму, што ў нас вельмі выгаднае для іх геаграфічнае становішча, лагістыка. Таму трэба дзякаваць ім за тое, што з многіх прэтэндэнтаў яны выбралі для будаўніцтва нашу краіну".
"А крычаць аб тым, што зямлі не хопіць або яшчэ нечага, не трэба. Усім усяго хопіць. І людзей мы сваіх ушчамляць і крыўдзіць не будзем. Калі некаму будзе нязручна суседнічаць з гэтым паркам, мы прадаставім для чалавека зямлю з лепшымі ўмовамі, каб яго не пакрыўдзіць", - дадаў беларускі лідар.
Сярод іншых значных праектаў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка таксама назваў узвядзенне жылога комплексу "Лебядзіны" і будаўніцтва гасцініцы "Пекін".
Гаворачы аб Эдвардзе Сноўдэне, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што Расіі даўно трэба было прадаставіць былому супрацоўніку амерыканскіх спецслужбаў палітычнае прыстанішча. "Раскруцілі гэту тэму, і, напэўна, сёння кіраўніцтва Расіі ўжо не ведае, што з гэтым Сноўдэнам рабіць. Я на месцы расіян асабліва ў гэтым плане не хваляваўся б, а прадаставіў бы яму палітычнае прыстанішча", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Такую пазіцыю Аляксандр Лукашэнка растлумачыў тым, што Амерыка дала прытулак для сотні расійскіх здраднікаў. "Якой колькасці людзей яны там далі прытулак, колькі забралі адсюль сакрэтаў, якой колькасці тэрарыстаў, якіх Расія патрабуе выдаць, у сябе далі прытулак і не выдаюць", - заўважыў беларускі лідар.
"Што ж вы Пуціну прад'яўляеце прэтэнзіі, што ён сябе нібыта няправільна паводзіць. Правільна паводзіць. Даўно трэба было прадаставіць палітычнае прыстанішча. Тады вы ведалі б, што свет глабальны, узаемазалежны, і калі тэрарыст у Расіі, то заўтра ён нешта ўчыніць у Амерыцы. Нядаўна факты такія былі. Таму на месцы расійскага кіраўніцтва я дзейнічаў бы больш рашуча ў гэтым плане, і гэта было б апраўдана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым Кіраўнік беларускай дзяржавы прызнаў, што ЗША цалкам абгрунтавана лічаць Сноўдэна здраднікам.
"Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой", - заявіў Прэзідэнт.
"Гэта як называецца? З нашага пункту гледжання - здрадніцтва. А чаму з амерыканскага пункту гледжання Сноўдэна нельга расцаніць як здрадніка? Таму тут не павінна быць двайных стандартаў. Мы павінны зыходзіць з гэтага", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
"Сноўдэн працаваў у спецслужбе не адзін год. Больш таго, калі ён туды ўладкоўваўся на работу, ён дакладна сабе ўяўляў, чым яму давядзецца займацца і чым займаюцца спецслужбы ўвогуле і амерыканская ў прыватнасці. Яго рыхтавалі, ён вучыўся і ведаў, што спецслужбы не толькі дагала распранаюць чалавека, яны слухаюць яго, прасвечваюць і г.д., - адзначыў Прэзідэнт. - Таму калі ты прыйшоў туды працаваць - працуй. Але калі ты хочаш займацца праваабарончай дзейнасцю, прапіхваць нейкія правы чалавека, то табе трэба звольніцца са спецслужбы".
"Што датычыцца амерыканцаў, то яны за што змагаліся, на тое і напароліся. Вы ўсюды крычыце, што вы - апора правоў чалавека. Дык якія ж гэта правы чалавека? Няхай бы, беларусаў і расіян праслухоўвалі (яны нас лічаць сваімі праціўнікамі), але яны ж усю Заходнюю Еўропу пералапачвалі, фільтравалі ў суткі па 500 млн. званкоў. Гэта ж якую сістэму трэба мець! Чаму вы ўмешваліся ў прыватнае жыццё людзей?!" - слушна заўважыў Прэзідэнт Беларусі.
"Можа гэта і апраўдана, дык вы ж тады нас не абвінавачвайце ў незахаванні правоў чалавека. Ніякіх правоў чалавека там няма, адны парушэнні, і справа Сноўдэна гэта пацвярджае, і не толькі гэта справа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Тое, што адбылося са Сноўдэнам раней і пасля, мы бачым, што гэта - блеф. Гэта адзін з напрамкаў барацьбы амерыканцаў і Захаду супраць непажаданых краін. Тое, што яны робяць з правамі чалавека, з людзьмі ўвогуле, недапушчальна", - лічыць беларускі лідар. "Але нам лепш не ўмешвацца ў гэта. Яны няхай самі разбіраюцца са сваім Сноўдэнам, але гэта толькі пачатак для амерыканцаў. Пажар яны будуць тушыць па розных напрамках. Яны яго распалілі, і яны яго будуць тушыць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Напярэдадні святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Прэзідэнта пацікавіліся яго меркаваннем адносна далейшых перспектыў хрысціянства.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што царква мае патрэбу ў некаторым рэфармаванні. "Увесь свет развіваецца, змяняецца, больш таго, змяняецца не так, як хацелі б мы, і не ў той бок, як хацела б царква. Змяняюцца сістэмы, структуры і самі людзі. З майго пункту гледжання, калі змяняецца свет, і царква павінна змяняцца", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. "Мне здаецца, мы напярэдадні нейкай рэформы, няхай спакойнай, эвалюцыйнай, паступовай рэформы праваслаўнай царквы і, можа, не толькі праваслаўнай царквы", - дадаў ён.
"Дзякуй богу, наша царква не хварэе на тую заразу, на якую захварэла царква на Захадзе. Аб гэтым усе чулі: і педафілія, і блакітнасць, і ружовыя - там чорт ведае што сёння робіцца, - лічыць Прэзідэнт. - У нас такіх маштабаў няма, але захворваць мы ўжо пачынаем. І я лічу, што праваслаўная царква тут, у тым ліку і з дзяржавай, недапрацоўвае, і вельмі сур'ёзна". Аляксандр Лукашэнка лічыць, што так можна страціць цэлае пакаленне моладзі. Паводле яго слоў, аб гэтым гаворыць і Патрыярх Кірыл, і Папа Рымскі Францыск.
Прэзідэнт адзначыў, што з'яўляецца прыхільнікам паступовага рэфармавання царквы, пачынаючы ад царкоўнай мовы і заканчваючы працягласцю службаў. "Вельмі доўгія, працяглыя малебны, пропаведзі, а дарослае ж пакаленне, шмат бабулек проста не вытрымліваюць гэта. Трэба быць больш кароткімі, кампактнымі, больш сучаснымі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я супраць таго, каб людзі ў царкве 2-3 гадзіны ў час пропаведзі або малебна стаялі на нагах, нідзе не прысесці". Акрамя таго, Прэзідэнт адзначыў, што ён праціўнік узвядзення царквой вельмі вялікіх храмаў. "Яны павінны быць утульнымі, храмы для душы, не трэба гнесці чалавека", - сказаў ён. "Гэта мой пункт гледжання. Вы ў мяне запыталі, я шчыра адказваю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Можа, я не маю рацыі, але лічу, што царква любой канфесіі павінна ісці побач з грамадствам. Не патураючы заганам грамадства, яна павінна змагацца супраць іх, але ні ў якім выпадку не адставаць ад агульнага развіцця", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пытаннямі рэфармавання царквы мог бы заняцца Патрыярх Кірыл, паколькі ён актыўны чалавек. "Гэта вельмі разважлівы, разумны чалавек і галоўнае - самы малады Патрыярх, якога паважае моладзь. І калі ён цяпер страціць час і не пераканае сваё акружэнне, паству, што трэба паволі рэфармавацца, напэўна, не хутка мы вернемся да гэтага пытання. Таму надзеі і на нашага Патрыярха, і на нашых царкоўных служыцеляў", - сказаў Прэзідэнт.
"Я рызыкнуў, вядома, агучыць свой пункт гледжання, але, мне здаецца, ёсць над чым задумацца. І ў Беларусі мы над гэтым падумаем", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.