Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі старшынь ветэранскіх арганізацый
Прэзідэнт Беларусі сваім Указам адзначыў
дзяржаўнымі ўзнагародамі старшынь ветэранскіх арганізацый за актыўны ўдзел у
грамадскай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і
патрыятычнае выхаванне моладзі, правядзенне работы па сацыяльнай абароне
ветэранаў.
Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Іван Тустаў і член Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Вольга Цішкевіч.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Нараўлянскага раённага савета БГАВ Мікалай Ваўрэнтовіч, старшыня Пінскай раённай арганізацыі БГАВ Пётр Журкоў, старшыня камітэта ветэранаў працы - намеснік старшыні Рэспубліканскага савета БГАВ Васілій Козак, старшыня савета Быхаўскай раённай арганізацыі БГАВ Марына Кравец, старшыня Бешанковіцкай раённай арганізацыі БГАВ Мікалай Лабкоў, старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў пры камунальным даччыным унітарным прадпрыемстве "ЖЭУ-61 ЖРЭА Першамайскага раёна Мінска" Васілій Шышоў.
Медалём Францыска Скарыны адзначаны старшыня Лагойскай раённай арганізацыі БГАВ Віктар Несцяровіч.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху, актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і сацыяльнай абароне ветэранаў аб'яўлена ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны Івану Алейніку, а таксама прадстаўнікам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў: старшыні арганізацыі ветэранаў Навабеліцкага раёна Гомеля Дзмітрыю Асадчаму, старшыні камітэта ветэранаў вайны савета Баранавіцкай гарадской арганізацыі Івану Дзегелевічу, старшыні савета Ленінскай раённай арганізацыі ветэранаў Мінска Браніславу Карпенку, старшыні савета Бабруйскай гарадской арганізацыі ветэранаў Галіне Малікавай, старшыні Мастоўскай раённай арганізацыі Мікалаю Паплаўскаму, старшыні савета Мінскай абласной арганізацыі Рыгору Рылькову.