Аляксандр Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі.
У Краснай Паляне 23 студзеня адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.
У ходзе размовы абмеркаваны пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, умацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, развіцця ўзаемадзеяння ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, сумеснага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы, а таксама іншая актуальная праблематыка двухбаковага і міжнароднага парадку дня.
Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў, што даверны дыялог, які ўстанавіўся паміж кіраўніцтвам дзвюх краін, садзейнічаў вырашэнню ў канцы 2011 года шэрагу важнейшых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы энергетыкі. Беларускі бок гатовы да падтрымання і развіцця дасягнутага ўзроўню канструктыўнага дыялогу, накіраванага на рэалізацыю знакавых для дзвюх краін дамоўленасцей на вышэйшым узроўні.
У час візіту запланаваны сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў Расійскай Федэрацыі.
Аляксандр Лукашэнка сумесціць сваё знаходжанне ў Сочы з кароткатэрміновым водпускам.