Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы спецыялістаў антытэрарыстычных падраздзяленняў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы спецыялістаў антытэрарыстычных падраздзяленняў у навучальных установах кампетэнтных органаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    Кіраўнік дзяржавы таксама адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб супрацоўніцтве ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні кампетэнтных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму.