Аляксандр Лукашэнка адобрыў праекты дагавораў паміж Беларуссю і Шры-Ланкой аб узаемнай прававой дапамозе і аб выдачы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты дагавораў паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і гаспадарчых справах і аб выдачы. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 кастрычніка.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне дагавораў упаўнаважана Міністэрства юстыцыі.