Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Бразіліяй
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія аб адмене віз для кароткатэрміновых паездак. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 сакавіка.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Алейнік.