Аляксандр Лукашэнка адобрыў праекты пратаколаў аб унясенні змяненняў у парадак спагнання ўскосных падаткаў у Мытным саюзе

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пратаколаў аб унясенні змяненняў у Пратакол аб парадку спагнання ўскосных падаткаў пры выкананні работ, аказанні паслуг у Мытным саюзе і Пратакол аб парадку спагнання ўскосных падаткаў і механізме кантролю за іх выплатай пры экспарце і імпарце тавараў у Мытным саюзе ад 11 снежня 2009 года.

    На правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў і іх падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.

    Указамі прадугледжана, што пратаколы будуць часова прымяняцца з даты іх падпісання да ўступлення ў сілу.