Аляксандр Лукашэнка адобрыў праекты міжурадавых пагадненняў з Манголіяй

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Манголіяй аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Манголіі па сумяшчальніцтву Віктар Бура.

    Кіраўнік дзяржавы таксама адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення аб адмене віз. На правядзенне перагавораў і падпісанне ўпаўнаважаны намеснік Міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.

    Акрамя таго, Прэзідэнт адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Манголіяй аб паветраных зносінах. На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

    У якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект Пратакола аб унясенні змяненняў у двухбаковае міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 10 снежня 2003 года. На правядзенне перагавораў па ім і падпісанне таксама ўпаўнаважаны Анатоль Сівак.

    Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 верасня.