Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пратакола паміж Беларуссю і Расіяй аб прадаўжэнні дзеяння Пагаднення аб парадку выплаты вывазных мытных пошлін на нафту
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прадаўжэнні дзеяння Пагаднення аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вавызе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, ад 9 снежня 2010 года.
На правядзенне перагавораў і падпісанне Пратакола ўпаўнаважаны старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", член Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.