Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную граніцу Мытнага саюза

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную граніцу Мытнага саюза і правядзення мытных аперацый, звязаных з іх выпускам, ад 18 чэрвеня 2010 года.

    На падпісанне пратакола ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.

    Пратакол будзе часова прымяняцца пасля заканчэння 60 дзён з даты яго падпісання да ўступлення ў сілу.