Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж урадамі Беларусі і Венгрыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж урадамі Беларусі і Венгрыі на 2014-2016 гады. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 чэрвеня.

    На правядзенне перагавораў па праекце праграмы і яе падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства адукацыі.