Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай фельд'егерска-паштовай сувязі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай фельд'егерска-паштовай сувязі. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 красавіка.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства абароны.