Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Манголіяй аб супрацоўніцтве ў мытных справах
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Манголіяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 верасня.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны намеснік Міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.