Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Балгарыяй аб супрацоўніцтве ў мытных справах

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Балгарыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай адміністрацыйнай дапамозе ў мытных справах. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.