Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб павышэнні эфектыўнасці ў барацьбе з карупцыяй
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з карупцыяй. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 лістапада.
На правядзенне перагавораў па праекту пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў.