Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з ЗША аб паляпшэнні захавання міжнародных падатковых правіл

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб паляпшэнні захавання міжнародных падатковых правіл і рэалізацыі закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 мая.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства па падатках і зборах.