Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання і развіцця ГЛАНАСС
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 мая падпісаў Указ, якім у якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання і развіцця расійскай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы (ГЛАНАСС).
На правядзенне перагавораў па праекту пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў.