Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб рэадмісіі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб рэадмісіі і выканаўчага пратакола аб парадку рэалізацыі гэтага пагаднення. Адпаведны Указ Прэзідэнт падпісаў 13 верасня 2013 года.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне названых дакументаў упаўнаважаны Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.