Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення паміж Беларуссю і Кітаем аб механізмах супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб механізмах двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі і Пратакола па пытаннях азначэння тэрмінаў і паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў названым пагадненні. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 студзеня.

    На правядзенне перагавораў па праектах пагаднення і пратакола і іх падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.