Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў ЕўрАзЭС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва ў сферы абарачэння лекавых сродкаў (лекавых прэпаратаў), вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі (медыцынскіх вырабаў).
Кіраўнік дзяржавы таксама адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб парадку допуску спецыялістаў, якія маюць права займацца медыцынскай або фармацэўтычнай дзейнасцю ў адной з дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, да аналагічнай дзейнасці ў іншых краінах - членах Еўразійскага эканамічнага супольніцтва.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праектах гэтых пагадненняў і іх падпісанне пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобраных праектаў.