Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення аб Правілах доступу да паслуг інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў рамках АЭП
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб Правілах доступу да паслуг інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы і Правілах аказання паслуг інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 кастрычніка.
На правядзенне перагавораў па праекту пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.